Людміла Гразнова

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька заявiў, што ў першай дэкадзе лiпеня на Палiтрадзе будзе праведзена «рэвiзiя» сябраў партыi, якiя далучылiся да руху Аляксандра Мiлiнкевiча. Намеснiк старшынi АГП Людмiда Гразнова паведамiла карэспандэнту Пагонi, што гэта будзе «ганебны» для партыi ўчынак.

— Я не хаваю сваiх поглядаў, а таму неаднойчы заяўляла i заяўляю, што падтрымлiваю Аляксандра Мiлiнкевiча, — кажа яна. — Выступала за тое, каб экс‑кандыдат у прэзiдэнты заставаўся лiдэрам Аб’яднаных дэмакратычных сiлаў. Я магу мець свае погляды i сваю пазiцыю? Афiцыйна я не ў складзе руху «За свабоду», аднак падтрымлiваю яго. I, калi мяне папросяць выйсцi з партыi, то такi ўчынак будзе вялiзнай памылкай з боку кiраўнiцтва партыi. Гэта будзе ганьба, бо аб якiм плюралiзме тады можна казаць? У агульнацыянальным масштабе i АГП, i рух Мiлiнкевiча робяць адну i тую ж справу. Дык чаму я не магу падзяляць iх погляды? Сумяшчэнне пазiцый не толькi магчыма, але i неабходна.

Алесь Заблоцкi, «Пагоня»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0