Сапраўднае сьвята надарылася ў Мазыры 5 лістапада. Пасьля амаль трохсот дзён рамонту быў урачыста адчынены аўтамабільны мост цераз Прыпяць, другі па даўжыні ў краіне.

Сьвята праходзіла ў цёплай атмасфэры непаўторнай савецкасьці. Мост, які злучае горад з аддаленым мікрараёнам і суседнім райцэнтрам Калінкавічы, аздоблены каляровымі балёнікамі, выглядаў даволі экзатычна. Запаленыя на ім сярод белага дня ліхтарыкі падкрэсьлівалі значнасьць падзеі. Чырвоны транспарант «Слава белорусским дорожникам и мостостроителям» сьведчыў, што стары прывід даўно перастаў швэндацца па Эўропе, стала атабарыўшыся недзе паблізу. Аркестар забаўляў паспаліты люд варыяцыямі на тэму «Мы рождены, чтоб сказку сделать былью...». Чакалі галоўных герояў дня.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0