1 лістапада ў мястэчку Жодзішкі, што на Смаргоншчыне, адбылося ўрачыстае асьвячэньне помніка ў гонар Андрэя Цікоты, уніяцкага сьвятара, генэрала Ордэну марыянаў.

Нарадзіўся будучы супрыёр Друйскага кляштару марыянаў на хутары Плавушка. Непадалёк быў фальварак Тупальшчына, адкуль паходзіў яшчэ адзін славуты сын смаргонскай зямлі Юльян Бакшанскі, кіраўнік паўстанцкага атраду ў 1863 г., які загінуў у баі 4 красавіка ля вёскі Плябань (Маладачаншчына). На магіле палявога камандзіра і аўтара знакамітай «Адозвы да смаргонскіх сялян», за якую расейская ўлада ў 1847-м засудзіла была яго на дванаццаць гадоў катаргі, быў усталяваны помнік. Сучасныя вандалы, на жаль, зьбілі з каменя памятную дошку, так што помнік цяпер безыменны. Ад колішняй сядзібы ў Тупальшчыне засталіся толькі рэшткі падмурку. На месцы фальварку цяпер калгаснае поле. А вось хата сям’і Цікотаў у суседняй Плавушцы зьбераглася. На Жодзішкаўскіх могілках удалося адшукаць магілу Фэлікса Цікоты (1887—1952), старэйшага брата ўніяцкага архімандрыта.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0