Продак сп.Алеся, Мацей Гарбуль, удзельнічаў у паўстаньні 1831 г. Заможным чалавекам быў, валодаў ці не паловай Лынтупаў, а пасьля падзяліў сваю зямлю паміж сынамі.

Адзін зь іх, Марцін Гарбуль, ваяваў за Каліноўскага ў 1863-м. Дзед Алеся Гарбуля Рыгор у пачатку ХХ ст. таксама быў сябрам беларускіх арганізацыяў, дасылаў допісы ў «Нашу Ніву»…

Каля самай літоўска-беларускай мяжы на Пастаўшчыне ляжыць мястэчка Лынтупы. Беспрацоўе і мізэрныя заробкі ў «сельскагаспадарчым вытворчым каапэратыве «Блакітныя азёры» гоняць лынтупцаў у белы сьвет. Калісьці быў зьехаў за мяжу і Алесь Гарбуль — мясцовы апазыцыянэр, паэт і краязнавец. Але вярнуўся. Цяпер актыўна займаецца экалёгіяй, рыхтуе кніжку, працуе «простым калгасьнікам».

У сярэдзіне 1990-х лынтупскія апазыцыянэры хацелі паставіць помнік паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі, у аддзелах якога было шмат мясцовых жыхароў. Але ўсталяваць помнік не дазволілі ўлады.

Шыльду ад яго і сёньня захоўвае Алесь. А помнік мясцовыя актывісты Саюзу палякаў паставілі на магілах пасьляваенных антысавецкіх паўстанцаў — «зялёных», закатаваных пад Паставамі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0