У кастрычніку Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі прэзэнтаваў «дэтэктыў плюс…» у 2 дзеях «I рэха адказала — ты (Ляфантэн)».

Спэктакль пастаўлены Валер’ем Ласоўскім паводле п’есы Андрэя Карэліна. Пастаноўка гэткая ж грувасткая, як назва. Завязка француская, разьвіцьцё падзеяў бразыльскае, а кульмінацыя й разьвязка індыйскія. Маецца й «пасьляслоўе» ў стылі амэрыканскага кіно, дзе гледачам тлумачыцца, хто вінаваты й што рабіць.

Цнатлівая савецкая дзяўчына кажа каханаму, што ў іх будзе дзіця. Шчасьлівы бацька гоніць матацыкл, бы шалёны, і героі трапляюць у аварыю. Хлапец ляжыць у больніцы непрытомны, яму адымаюць руку. Тым часам яго каханая Ліза (Ганна Арыніч-Анісенка) знаёміцца з заможным швэдам (Валеры Ласоўскі) і выходзіць замуж. У Швэцыі Ліза-Эльза нараджае дачку Эўропу (Вольга Водчыц).

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0