Стартуе беларуская «фабрыка зорак» «Рабі. Сябе. Сам.»
Патрабуюцца: self-made-асобы, якія самі «робяць» свой лёс. У пятніцу 14 лістапада афіцыйна стартавала кампанія «Рабі. Сябе. Сам.». Кампанія, якая спачатку задумлялася як сьціплы слайд-праект часопісу «Студэнцкая думка», вырастае ў самастойнае шоў з саліднай колькасьцю арганізатараў, здольнае ў будучыні прыцягнуць добрыя інвэстыцыі.
Акцыі папярэднічаў рэклямны артабстрэл: «Комсомольская правда в Беларуси» выходзіла зь вялізным надзагалоўкам «Хутка ўсё пойдзе паводле твайго сцэнару!», гэты ж лёзунг паўтарала «Альфа-радыё». На налепках, якія тыдзень перад стартам раздавалі маладзёны на вуліцах, была іншая формула: «Рабі. Сябе. Сам.». У Інтэрнэце плавалі абодва гэтыя заклёны — безь ніякіх спасылак... Старая, але дзейсная рэклямная пастка (згадайце перабудовачнага тэледзядзьку зь ягоным «прыйдзе час, і я скажу ўсё, што думаю наконт гэтага»).
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Сяргей Трафілаў