«У карчме калі мы былі, справы нас не клапацілі», — так пачынаецца папулярная сярэднявечная песьня, якую ўжо ў сьнежні можна будзе пачуць і пабачыць па тэлевізіі ў выкананьні гурту «Стары Ольса».

Прэзэнтацыя кліпу і новага альбому «Шлях» адбывалася ў менскай кавярні «Камяніца», з драўлянымі сталамі, кажанамі пад стольлю і выявамі князёў па сьценах. Прэзэнтавалі кліп музыкі ў строях XVI ст. Відэатэхніка адмаўлялася працаваць у сярэднявечным асяродзьдзі, але пасьля таго, як лідэр «Старога Ольсы» Зьміцер Сасноўскі голасна абвясьціў: «Я веру!» — здарыўся цуд і відзік паслухмяна паказаў кліп. У роліку музыкі і рыцары спажываюць вялікую колькасьць пітва і ежы. Здымаўся ён у паляўнічым дамку на Магілёўшчыне, і калі на здымках Сасноўскі пашкодзіў сабе руку, яго давялося везьці ў больніцу за 150 км.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0