Трэба мець не абы-якую волю, каб сярод хаосу надзвычайнага становішча сказаць: «Я бяру на сябе адказнасьць за кіраваньне краінай».

Ніно Бурджанадзэ ня выдала хваляваньня ніводным хібным жэстам.

На гэтую высокую элегантную брунэтку, адукаваную, што абвясьціла сябе выканаўцай абавязкаў прэзыдэнта Грузіі, у суботу ўвечары заглядаўcя ўвесь сьвет.

Яна некалі была саюзьніцай прэзыдэнта Шэварднадзэ, ад якога, аднак, паступова аддалілася. Высокія палітычныя сфэры для яе ня «тэра інкогніта»: бацька спн.Ніно быў чалавекам багатым і ўплывовым яшчэ за савецкім часам. Сёньня Анзор Бурджанадзэ — адзін з «баваўняных каралёў» Грузіі. Ён фундаваў і апошнюю кампанію шэварднадзэўскага блёку.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0