28.11.2003 / 13:00

Рамантуюць Купалаву дачу

Пачалася доўгачаканая рэканструкцыя Купалаўскага мэмарыяльнага запаведніку ў Ляўках (Аршаншчына).

Згодна з энцыкляпэдыямі, у кастрычніку павінны былі сьвяткавацца 25-я ўгодкі з дня яго заснаваньня (праўда, у кнізе водгукаў першы запіс зроблены наведнікамі не ў 1978, а ў 1977 г.). Дзякуючы сёлетняму аграмаднаму добраўпарадкаваньню разьмешчанага за 2 кілямэтры мястэчка Копысь — малой радзімы Лукашэнкі (гл. «НН», №41) — знайшліся грошы і для купалаўскага мэмарыялу. Ужо замененыя дахі некаторых будынкаў, сьцежкі брукуюцца пліткай, будуецца драўляная лесьвіца да Дняпра. Але пажадана, каб знайшліся сродкі для замены маральна і фізычна састарэлай экспазыцыі музэю. Тэрмінова чакае кваліфікаванай дапамогі й цудоўная скульптура Янкі Купалы аўтарства Анатоля Анікейчыка. Хоць зь нядаўняга часу помнік і агароджаны, нейкая свалата выскрабла на сьпіне паэта расейскае мацернае слова.

Віктар Лютынскі, Ворша

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру