Камітэт дзяржаўнай бясьпекі
Першы старшыня КДБ незалежнай Беларусі генэрал-палкоўнік Эдуард Шыркоўскі ў савецкія часы ўзначальваў аддзел 2-й Галоўнай управы КГБ СССР па барацьбе з кантрабандай і незаконнай валютнай дзейнасьцю.
Ягоны наступнік Генадзь Лавіцкі прыйшоў на пасаду старшыні КДБ з дэпутатаў Вярхоўнага Савету, але прабыў нядоўга. Летам 1994 г., пасьля абраньня Лукашэнкі, ён быў адпраўлены ў адстаўку. Працаваў паслом у Ізраілі, цяпер адкліканы для кансультацыяў у Менск.
Генэрал-палкоўнік Уладзімер Ягораў кіраваў КДБ у 1994—95 г. Да таго часу ён быў міністрам унутраных справаў. Пасьля адстаўкі пайшоў у дэпутаты парлямэнту.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Падрыхтаваў Алег Тачоны