Паставілі яго на храмавай зямлі, на цьвінтары Траецкай царквы.

Дазвол на гэта даў мітрапаліт Філарэт, які ў свой час бачыўся з Геніюш у Зэльве.

Паэтка Ларыса Геніюш правяла 8 гадоў у сталінскіх лягерах і да сьмерці не прыняла савецкага грамадзянства.

Стварыў помнік скульптар Міхась Інькоў, ініцыятарам справы быў мэцэнат Анатоль Белы. Урачыстую літургію служылі па-беларуску сакратар Гарадзенска-Ваўкавыскай япархіі айцец Анатоль, настаяцель Каложы і зэльвенскі бацюшка. На адкрыцьці выступілі Пятро Краўчанка, Аляксей Марачкін, Міхась Скобла. Прамоўцы падкрэсьлівалі пазытыўнасьць таго, што праваслаўная царква павярнулася тварам да нацыянальнай інтэлігенцыі. Гэтыя моманты надзвычай важныя для ўмацаваньня беларускага грамадзтва, падкрэсьліў А.Белы. Сьвецкія ўлады зноў адмаўчаліся.

Арцём Лява, Зэльва—Менск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0