Лёс Генадзя Грушавога пераломісты: з спорту — у філязофію, зь філязофіі — у грамадзкую дзейнасьць і палітыку, адтуль — ледзьве не на нары.

Грушавы быў каталізатарам выбуху грамадзянскай актыўнасьці ў краіне. Ягоны фонд «Дзецям Чарнобылю» даваў працу дванаццаці тысячам чалавек. Пасьля дзяржзачысткі Грушавы не захацеў застацца на эміграцыі ў Нямеччыне, дзе жывуць ягоныя дарослыя дзеці. Зь Нямеччынай містычна зьвязаны лёс сям’і: там у вайну спаткался маці й бацька сп.Генадзя. Пра гэтую гісторыю ён даведаўся ўжо дарослым.

Генадзь Грушавы: Маці з бацькам шмат год хавалі гэты факт, бо бацька быў дзяржаўны чалавек. На фронце пачаў радавым, скончыў камандзірам палка. Маці паходзіць зь Вялікага Ноўгараду, з роду Рабавых. Яе ў 17 год зьвезьлі гастарбайтаркаю ў Нямеччыну. Бацька вызваліў маці ў 1945 г., як бралі Каралявец.

«НН»: А як выйшла, што юнак з вайсковай сям’і забраўся ў горнія вышыні філязофіі?

Г.Г.: Філязофію знайшоў пад ложкам. Сур’ёзна займаўся лёгкай атлетыкай, уваходзіў у зборную краіны. Паехаў на спартакіяду ў Гомель, разьмясьцілі нас у студэнцкім інтэрнаце. Пад ложкам я выпадкова заўважыў стос паперак. Аказалася, шпаргалка па філязофіі. Разгарнуў, дый ня мог адарвацца тры дні. Пасьля знайшоў неабходную літаратуру, пачаў вывучаць філязофію, аддаючы перавагу нямецкай клясычнай. У 1972 г. я скончыў унівэрсытэт і ў тым жа годзе здаў дысэртацыю

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыла Сьвятлана Курс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0