«Адзіная Расея» — крамлёўскі праект 1999 г.

Яе прадстаўнікі (чыноўнікі-бізнэсоўцы) складаюць толькі адзін, хаця і самы шматлікі эшалён вылучэнцаў з боку прэзыдэнта Расеі. Сёлета экспэрымэнт быў паўтораны. За тры месяцы перад выбарамі быў створаны блёк «Радзіма» на чале зь «пеўчай птушкай Крамля» Дзьмітрыем Рагозіным. Гульня «Радзімы» на электаральным полі КПРФ дазволіла Крамлю расьціснуць сваіх левых апанэнтаў. Камуністы атрымалі ўдвая менш галасоў у параўнаньні з папярэднімі выбарамі.

Але самым доўгатрывалым праектам крамлёўскіх паліттэхнолягаў зьяўляецца вэтэран палітычнай сцэны ЛДПР. Парлямэнцкая фракцыя створанай як «пудзіла» для Захаду партыі Жырыноўскага заўсёды галасавала так, як было трэба прэзыдэнту. У выніку выбараў Расея атрымала паўтарапартыйны парлямэнт.

Маючы паслухмяную большасьць, Пуцін можа правесьці любы закон, унесьці зьмены і папраўкі ў Канстытуцыю Расеі. Па сутнасьці, пры цяперашнім раскладзе Дума мала чым розьніцца ад найвышэйшага заканадаўчага органу краіны, якая знаходзіцца на захад ад Масквы. Той краіны, якую Расея неаднаразова «вучыла дэмакратыі» і якой ставілі ў прыклад «расейскі шлях да дэмакратыі».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Ляховіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0