12 чэрвеня спэцыяльная экспэртная група, якую ўзначальвае былы прэм’ер‑міністар Францыі Мішэль Ракар, прадставіла даклад пра рэфармаваньне выкладаньня навуковых дысцыплін у Эўразьвязе.

Па словах Януша Паточніка, Эўрапейскага Камісара па пытаньнях навукі і дасьледаваньняў, «даклад Ракара дае абсалютна дакладныя рэкамэндацыі, якім чынам можна адрадзіць выкладаньне навуковых дысцыплінаў у Эўропе». «Заахвочваньне інтарэса эўрапейскай моладзі да навукі і тэхналёгіяў ёсьць нашай ключавой задачай, калі мы імкнемся да таго, каб будучыня Эўропы грунтавалася на лепшым выкарыстаньні ведаў».

Даклад Ракара прапаноўвае істотную зьмену стратэгіі выкладаньня навуковых дысцыплін у школах і вышэйшых навучальных установах. Ракар прапануе перайсьці ад дэдуктыўных да індуктыўных мэтадаў выкладаньня. Калі сёньня вучню выкладаюць гатовую сыстэму ведаў, заснаваную на пераказваньні навуковых прынцыпаў і іх высноў, то прапануецца заахвочваць вучня да самастойнага правядзеньня дасьледаваньняў, якія адкрыюць яму сутнасьць навукі.

Акрамя Мішэля Ракара, у склад экспэртнай групы ўвайшлі выбітныя эўрапейскія навукоўцы з Вугоршчыны, Нарвэгіі, Нямеччыны й Швэцыі.

Больш падрабязна — europa.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0