Пазьняк крытыкуе і «імпэрыялістычную Расею», і «выраджэнскую Эўропу»

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ свой зьезд ладзіла ў лесе пад Менскам. Паўтары сотні дэлегатаў з усёй краіны і некалькі журналістаў былі прывезеныя на аўтобусах у адзін з дамоў адпачынку. Кансьпірацыя была дасканалаю. Нават некаторыя сябры Сойму партыі ня ведалі месца правядзеньня зьезду.

Яго аддаленасьць ад сталіцы гарантавала прысутнасьць дэлегатаў аж да заканчэньня зьезду, чаго, напрыклад, не ўдалося дасягнуць камуністам з КПБ — у іх некаторыя таварышы паўцякалі яшчэ перад абедам.

Старшыня партыі на зьезьдзе прысутнічаў віртуальна, што сталася ўжо традыцыяй. Тэлемосту «Менск—Варшава» не было. Выступ З.Пазьняка паўгадзіны нуднавата чытаў сп.Крыжаноўскі. Рэзала вуха бясконцае паўтарэньне розных варыяцыяў з словамі «гэбэ» і «гэбізм». Месцамі даклад быў даволі жорсткі: «Расейскі імпэрыялізм ёсьць бязьлітасным і вечным ворагам Беларусі і беларускай нацыі. Беларусам гэта трэба напісаць чырвонымі літарамі на лбе, калі толькі яны хочуць выжыць, зьберагчы сваю Бацькаўшчыну і дзяржаву». І яшчэ: «У сыстэме лібэральнай эканомікі збачэнства ўзьведзена ў бізнэс, стала таварам».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0