У аўторак Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях дзяржпадтрымкі арганізацый рэальнага сэктару эканомікі.

На нарадзе кіраўнік дзяржавы рэзка раскрытыкаваў працу Саўміну. А. Лукашэнка запатрабаваў ад ураду спыніць «раскідваньне дзяржаўных сродкаў і ўкладваць іх невядома іх куды», у тым ліку ў сельскую гаспадарку. На думку прэзыдэнта, урад за кошт бюджэту спрабуе схаваць сваю неплацежаздольнасьць і кепскую працу.

Таксама крытыку выклікала працу ўраду ў галіне лёгкай прамысловасьці. Найбліжэйшым часам Лукашэнка запатрабуе справаздачу аб прычынах нізкага ўзроўню працы прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці. «Прыйшоў час адказваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0