Аляксандар Гудзаваты часта падкрэсьлівае, што ягоны кумір — Юзаф Пілсудзкі.

У ягоным офісе стаіць бюст легендарнага маршалка. Але Пілсудзкі, як вядома, абсалютна ня верыў расейцам і лічыў іх найбольш небясьпечнымі ворагамі Польшчы. Гудзаваты ж дзякуючы гандлю з Расеяй трапіў у сьпіс самых заможных палякаў.

У пачатку 90-х, калі расейцы былі гатовыя браць што заўгодна ўзамен на свой газ, Аляксандар Гудзаваты гэтае «што заўгодна» ім пастаўляў. З часам Гудзаваты стварыў фірму «Бартімпэкс», якая цяпер бярэ ўдзел у сумесным польска-расейскім прадпрыемстве «ЭўраПольГаз», хоць у міждзяржаўнай дамове прысутнасьць трэцяга боку ў гэтым СП не прадугледжаная.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

АДз, Варшава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0