Лявон Вольскі

Мы жывём сярод рознага кшталту начальнікаў. Вялікія, сярэднія, малыя, зусім дробныя… Як у войску. Гэтыя начальнікі дзяўбуць адзін аднаго ў залежнасьці ад велічыні й вышыні пасады. Дзяўбуць, каб ніжэйшыя дзяўблі яшчэ ніжэйшых, каб ішла работа. Крычаць, выклікаюць «на кавёр», робяць вывалачкі… Але сёньня ня будзем гаварыць пра высокае кіраўніцтва, лепей разгледзім маленькіх начальнічкаў.

Вось вы заходзіце па нейкіх справах у якуюсьці ўстанову (інстытут, рэдакцыю етс.). Вас сустракае вахцёр. Гэты вахцёр — ваш часовы начальнік. Ад яго залежыць — пойдзеце вы ў ягоную ўстанову ці пашыбуеце сабе кудысьці ў іншае месца. Ніводнага разу ў маім жыцьці не здаралася, каб вахцёр канчаткова не пусьціў мяне па маіх справах на часова падначаленую яму тэрыторыю. Але нэрваў паматлялі багата. Хто, да каго, чаму ў такі час, загад дырэктара — нікога сёньня, акрамя работнікаў, не пускаць… Адзін усё любіў паўтараць:

— А што дырэктар?! Дырэктар — ён у будні дырэктар. А ў выходны дзень — я тут дырэктар. Хачу — пускаю, хачу — не пускаю.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0