Дарагія Суродзічы. Браты і Сёстры Беларусы!

З глыбіні сэрца віншую Вас зь Сьвятамі і жадаю Вам шчасьця і посьпехаў у Вашым жыцьці.

У Сьвяты Вечар Божага Нараджэньня буду прасіць Яго, каб даў нам волю і сілу разбурыць сьцяну, якая яшчэ ўсё ўздымаецца між намі і свабодай.

Буду прасіць Усёмагутнага, каб дапамог кожнаму з нас зразумець так, як разумелі стагодзьдзямі нашыя слаўныя продкі, што няма большай каштоўнасьці, як свая вольная і незалежная дзяржава, большага дару, як свой уласны дом.

І, як Натальля Арсеньнева, буду прасіць Бога Ўсёмагутнага, каб рассыпаў над нашай Бацькаўшчынай праменьні Свае хвалы.

Запрашаю ўсіх Вас далучыцца да мае малітвы.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла