Архіў

Каляднае пасланьне

Пра вялікія і малыя справы

Нядаўна я атрымаў ліст, заадрасаваны проста «The Priest» (Сьвятару). Аўтар ліста, не падаючы свайго прозьвішча, пісаў: «Мы жывём па суседзтве, і нам балюча бачыць, як цяжка вам хадзіць... Хочам параіць вам лекі...»

Сацыёлягі часта называюць сучасны вялікі горад асфальтавымі джунглямі, дзе людзі могуць жыць гадамі побач, ня ведаючы адзін аднаго. Таму я быў моцна ўзрушаны гэтым лістом. Ня столькі лекарскімі парадамі, як увагаю да патрэбаў іншага і жаданьнем прыйсьці з дапамогаю. Міжволі прыйшла на памяць прыпавесьць пра добрага самараніна.

Мы жывём у часе, калі ўвесь сьвет стаў адной вялікай вёскай, і таму ўзьнікаюць пытаньні палітычнага і эканамічнага ладу, сацыяльнай справядлівасьці, аховы асяродзьдзя і г.д., якія датычаць усіх нас. Для іхняга вырашэньня патрэбны больш шырокі, часта глябальны падыход. Трэба, аднак, мець на ўвазе, што такі падыход, пры ўсёй сваёй неабходнасьці, хавае ў сабе небясьпеку дасягаць дабра грамадзтва коштам дабра людзкой асобы.

Дабро грамадзкай супольнасьці — сям’і, нацыі, усяго чалавецтва — ня можа быць нечым асобным ад дабра ейных складовых адзінак. Таму мэтай добраўпарадкаванай супольнасьці ёсьць стварэньне ўмоваў для як мага больш поўнага разьвіцьця кожнай асобай дадзенага ёй Богам патэнцыялу аж да Боскага ўсынаўленьня.

Шмат гадоў таму, калі яшчэ існаваў Савецкі Саюз і Беларусь была ягонай часткаю, я меў нагоду сустрэцца з адным вядомым беларусам, якому пашчасьціла наведаць Захад. Як часта бывала ў такіх выпадках, у нас пайшла гутарка пра долю беларускага народу, пра цяжкае становішча, у якім апынулася беларуская мова і культура. Раптам нашу гутарку перарваў тэлефонны званок: сям’я аднаго беларуса паведамляла мне пра сьмерць бацькі і прасіла прыехаць пахаваць яго. Яны жылі далёка, а якраз здарылася строгая зіма, дарогі былі пакрытыя галалёдам і грамадзкі транспарт амаль не хадзіў. Я быў у клопаце, бо ня ведаў, як мне дабрацца ў час да гэтай сям’і. Мой суразмоўца нейкі час маўчаў, але было бачна, што нэрваваўся. Нарэшце ўсклікнуў: «Народ церпіць і гіне, а вы хвалюецеся, што нехта недзе памёр». Мне стала прыкра, я разгубіўся і адразу ня ведаў, што адказаць. Безумоўна, гутарка з гэтым чалавекам пра цяжкую долю нашага народу страціла для мяне цікавасьць. Я зразумеў, што нельга заўсёды складаць на вонкавыя абставіны віну за цяжкасьці і няшчасьці, якія нас сустракаюць: часта мы іх ствараем самі, асабліва сваім нячулым і безуважлівым стаўленьнем да іншых людзей.

Хрыстос, наш Бог і Збаўца, прыйшоў у сьвет, каб збавіць яго. Прыйшоў Ён ня ў боскай славе і сіле, але як бездапаможнае дзіцятка, якое залежыць ад спагады іншых. Мусіць, гэткім чынам Ён нам нагадвае: перад тым як брацца за вялікія справы, пастараемся бачыць маленькія патрэбы тых, што блізка нас.

Для Дзіцяткі Хрыста і Ягонай Маці не знайшлося месца сярод людзей. Няхай жа Ён знойдзе месца ў нашых сэрцах і зробіць нас чулымі да патрэбаў нашых блізкіх, памятаючы словы Збавіцеля: «Усё, што вы зрабілі аднаму з маіх найменшых братоў, — мне зрабілі» (Мц 25:40).

Вось гэтымі думкамі мне хацелася б падзяліцца з вамі, дарагія чытачы, у гэты сьвяты Калядны час і пажадаць вам ласкі Божай і шчасьця ў Новым 2004 годзе.

Айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць