«НН» зьвярнулася да сямі экспэртаў з просьбай ацаніць фільмы, паказаныя ў менскіх кінатэатрах за мінулы год.

Ацэнкі фільмам даваліся па 10-бальнай сыстэме — зьверху ўніз ад 10 да 1 балу.

Пераможцам кінаагляду стаў «Догвіль» Ларса фон Трыера. Фільм зьняты ў мінімалісцкіх дэкарацыях: намаляваныя на падлозе студыі контуры дамоў, надпісаныя паміж дамамі назвы вуліцаў — тэлеспэктакль, а ня звыклае нам кіно з вулічнымі ды пэйзажнымі здымкамі. Трылер фон Трыера распавядае пра часы амэрыканскай Вялікай дэпрэсіі: Грэйс (Ніколь Кідман) уцякае ад мафіі й хаваецца ў забытым Богам і людзьмі гарадку Догвілі. У аплату за прытулак яна пачынае дапамагаць яго жыхарам: прыбіраць у дамах, мыць падлогу й г.д. Тут яны і сядаюць ёй на карак. Праўда, догвільцы не падазравалі, якую халеру яны выклікалі на сваю галаву...

За фільм «Догвіль» Эўрапейская кінаакадэмія назвала фон Трыера найлепшым рэжысэрам 2003 г.

Асаблівасьцю кінагоду было мноства сыквэлаў — фільмаў-працягаў: «Матрыцы», «Тэрмінатара-3», «Уладара пярсьцёнкаў».

Другое і трэцяе месца занялі дзьве «Матрыцы», але вывеў іх туды толькі камэрцыйны посьпех у пракаце. Кінакрытыкі былі нашмат больш скептычнымі наконт іх. А вось «Догвіль» можна было паглядзець толькі ў «Кінафармаце 4х4» ды пазьней у адзіным кінатэатры «Перамога»... Густы крытыкаў і шырокага гледача моцна разыходзяцца ў Беларусі.

«Матрыцы» і «Тэрмінатар» адсунулі назад безумоўныя шэдэўры «аўтарскага кіно» — фільм «Лялькі», зьняты ў стылістыцы японскага лялечнага тэатру бунраку, які стаўся леташняй сэнсацыяй конкурснай праграмы Вэнэцыянскага кінафэстывалю, і расейскую кінапрыпавесьць «Вяртаньне», якая атрымала галоўны прыз у Вэнэцыі і прыз Фасьбіндэра Эўрапейскай кінаакадэміі.

Беларускі «блякбастэр» «Настасься Слуцкая» нават не патрапіў у сьпіс. Экспэрты «НН» назвалі яго фільмам-«аднадзёнкай», што не вылучаецца асаблівымі мастацкімі якасьцямі. Сышліся на думцы, што фільм зьняты па-аматарску і забудзецца ў вельмі хуткім часе. Нягледзячы на хараство Сьвятланы Зелянкоўскай, не пашанцавала з рэйтынгам Настасьсі Алелькаўне. Не ацанілі і разрэклямаванай галівудзкай стужкі «Гары Потэр і патаемны пакой».

1. «Догвіль», рэж. Ларс фон Трыер; 31 бал.

2. «Матрыца-3: Рэвалюцыя», рэж. браты Вачоўскі; 21 бал.

3. «Матрыца-2: Перазагрузка», рэж. браты Вачоўскі; 17 балаў.

4. «Лялькі», рэж. Такешы Кітана; «Тэрмінатар-3: Паўстаньне машын», рэж. Джанатан Мастоў; 16 балаў.

5. «Вяртаньне», рэж. Андрэй Зьвягінцаў; 15 балаў.

6. «Піраты Карыбскага мора», рэж. Гор Вярбінскі; 14 балаў.

7. «Зьнесеныя прывідамі», рэж. Хаяо Міядзакі (анімацыйны); «К-19», рэж. Кетрын Бігелоў; «Код невядомы», рэж. Міхаэль Ханэке; «Неба. Самалёт. Дзяўчына», рэж. Вера Сторажава; 10 балаў.

Павал Сьвярдлоў, аглядальнік інтэрнэт-праекту «Дазорац»

1. «Догвіль»

2. «Вяртаньне»

3. «Мэтропаліс»

4. «Лялькі»

5. «Піяніст»

6. «Касаблянка»

7. «Банды Нью-Ёрку»

8. «Шык»

9. «Матрыца-2: Перазагрузка»

10. «Мора»

Людміла Саянкова, кінакрытык, выкладчыца журфаку БДУ

1. «Догвіль»

2. «Герой»

3. «Часы»

4. «Адаптацыя»

5. «Вяртаньне»

6. «Шпацыр»

7. «Шык»

8. «Ішоў трамвай дзявяты нумар»

9. «Зьнесеныя прывідамі»

10. «Старыя»

Ягор Конеў, сцэнарыст, выкладчык журфаку БДУ

1. «Догвіль»

2. «Сакратарка»

3. «Званок»

4. «Бальная сукенка»

5. «Матрыца-3: Рэвалюцыя»

6. «Матрыца-2: Перазагрузка»

7. «Уладар пярсьцёнкаў: Дзьве цьвярдыні»

8. «Піраты Карыбскага мора»

9. «Тэрмінатар-3: Паўстаньне машын»

10. «Як пазбыцца хлопца за 10 дзён»

Іван Пятроў, кінааглядальнік «НН»

1. «К-19»

2. «Чыкага»

3. «Злаві мяне, калі зможаш»

4. «Салярыс»

5. «Тэрмінатар-3: Паўстаньне машын»

6. «Матрыца» (2-я і 3-я часткі)

7. «Ліла і Стыч»

8. «Агент Кодзі Бэнкс»

9. «К чорту каханьне!»

10. «Цыпачка»

Андрэй Расінскі, кінакрытык

1. «Код невядомы»

2. «Дэман-палюбоўнік»

Максім Жбанкоў, кінакрытык, аглядальнік «Белорусской газеты»

1. «Неба. Самалёт. Дзяўчына»

2. «Лялькі»

3. «Зьнесеныя прывідамі»

4. «Басэйн»

5. «Фрыда»

6. «Банды Нью-Ёрку»

7. «Піраты Карыбскага мора»

8. «Трыё з Бэльвілю»

9. «Бумэр»

10 «Догвіль»

Васіль Коктыш, генэральны дырэктар УП «Белвідэапракат» (паводле касавых збораў у Менску)

1. «Матрыца-3: Рэвалюцыя»

2. «Таксі-3»

3. «Тэрмінатар-3: Паўстаньне машынаў»

4. «Піраты Карыбскага мора»

5. «Брус Усёмагутны»

6. «Матрыца-2: Перазагрузка»

7. «Ліга выдатных джэнтэльмэнаў»

8. «Гары Потэр і таемны пакой»

9. «Уладар пярсьцёнкаў»

10. «Памры, але не цяпер»

Падрыхтаваў Зьміцер Дзядзенка