Навагодняе прадказанне

Не паспелі ў Глыбокім паставіць навагоднюю ёлку на цэнтральным пляцы гораду, як 21 снежня яна была павалена парывам ветру. На шчасце, ніхто, акрамя самой ёлкі і гірляндаў на ёй, не пацярпеў. Назаўтра ў тэрміновым парадку з лесу была прывезена і ўсталявана новая лясная прыгажуня. Шмат хто ў Глыбокім убачыў у гэтай падзеі сімвалічны знак. Калі павалілася ёлка ад лёгкага парыву ветру, які з’яўляўся толькі адгалоскам стыхіі, прайшоўшай па заходняй Еўропе, то ў будучым годзе можа не ўстаяць і беларуская ўлада ад парыву свабодалюбівага еўрапейскага ветру. Што ж, кажуць, навагоднія прадказанні збываюцца, вельмі хочацца на гэта спадзявацца.

Зміцер Лупач