Сёлета Рэспубліка Гаіці, адна з найбяднейшых краінаў сьвету, адзначыла 200-годзьдзе сваёй незалежнасьці.

1 студзеня 1804 г. на далёкім востраве Санта-Дамінга перамагло паўстаньне чорных рабоў. Гэтая навіна актыўна абмяркоўвалася і ў Беларусі. Аб падзеях на Санта-Дамінга згадвалі Міцкевіч, Булгарын, Крашэўскі.

Прычыны былі дзьве. Па-першае, многіх паноў хвалявала, ці ня здольныя паўтарыць рабункі далёкіх мурынаў уласныя хлопы. Па-другое, у віры падзеяў апынуліся літвіны зь легіёнаў Касьцюшкі. Напалеон паслаў іх на ўтаймаваньне бунтоўнай выспы. Але дарэмна ён так зрабіў. Менавіта капітуляцыя легіянэраў перадвызначыла перамогу інсургентаў. Была гэта салідарнасьць прыгнечаных нацыяў або звычайны клопат аб сваёй скуры — цяжка сказаць. У любым выпадку мы можам ганарыцца ўнёскам нашых продкаў у справу свабоды гаіцянскага народу.

УШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0