Паўгоду працы ў Расеі хапіла, каб лідэр АГП падтрымаў Лукашэнку.

«Я перакананы, што з расейскім рэжымам нам можа быць нашмат горш, — кажа Лабановіч. — Дакладней, значна безвыходней. Можа быць так, што мы ўжо нічога вырашаць ня будзем. Так што ў пытаньні абароны сувэрэнітэту Беларусі перад крамлёўскай пагрозай мы як апазыцыя павінны Лукашэнку падтрымаць. Магчыма, перад абліччам новых выклікаў нам трэба перагледзець сваё стаўленьне да Лукашэнкі, а можа быць, нават шукаць шляхі збліжэньня зь цяперашняй уладай». На думку Лабановіча, «пападаньне Лукашэнкі між кавадлам і молатам Усходу й Захаду прывядзе не да падзеньня рэжыму, а да падзеньня Беларусі пад ударам усходняга молата».

Спрэчкі вакол стаўленьня апазыцыйных сілаў да канфлікту Пуціна й Лукашэнкі вядуцца столькі, колькі існуе гэты канфлікт. Сёлета, пасьля прадказальных прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі, магчымы працяг «расейска-беларускай інтэграцыйнай дыскусіі» з усімі наступствамі. Апазыцыя апынецца на чарговых ростанях: падтрымаць свой, няхай і аўтарытарны рэжым альбо паспрабаваць прыйсьці да ўлады з дапамогай Масквы.

30 сьнежня ў «Народнай волі» зьявілася інтэрвію зь Яўгенам Лабановічам, кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі АГП.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Тачоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0