02.01.2004 / 13:00

Эканамічная хроніка

1 студзеня 2004

Даляр ня вырасьце вышэй за 2390

Нацбанк прагназуе, што за наступны год курс даляра ня вырасьце вышэй за 2390 руб. Рост курсу даляра да рубля можа скласьці да 10%. Нацбанк па-ранейшаму мае намер прывязаць курс беларускага рубля да расейскага, пачынаючы з другога паўгодзьдзя 2004 г.

Узьлёт тыражу «Беларуси сегодня»

Першы студзеньскі нумар органу Адміністрацыі прэзыдэнта выйшаў накладам 395 тыс. асобнікаў. Гэта быў суботні выпуск, тыраж на будні складае 330 тыс. Да Новага году тыраж «СБ-БС» быў на 45 тыс. экзэмпляраў меншы. Праўда, у рэгіёнах краіны падпіска на ўрадавыя выданьні застаецца добраахвотна-прымусовай.

Адноўлены «Лидер»

Аднавіўся выхад часопісу эканамічнае скіраванасьці «Лидер». Дзякуючы новым інвэстыцыям, выданьне стартавала паўторна ўжо як двухтыднёвік з накладам 2000 асобнікаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

МБ; БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру