ARCHE, №5, 2003. Спадчына, №5—6, 2002.

Рэцэнзія на «Спадчыну» не спазьнілася. Гэта проста выдаўцы выконваюць свае абавязкі перад падпісчыкамі пазамінулага году. Раней пяцігодкі давалі за чатыры гады, цяпер — дай божа, калі за сем.

Але, калі ласка, не спыняйце чытаць. Я ня толькі пра сумнае — я пішу, каб расказаць пра два найлепшыя выданьні для тых няшчасных, якім для адчуваньня паўнаты жыцьця мала Веркі Сярдзючкі і Алы Барысаўны, а хочацца больш складанай пажывы для розуму.

У «Віленскім ARCHE» такі чалавек знойдзе ўнікальныя матэрыялы пра старую беларускую сталіцу. Зьніклы літоўскі Ерусалім (Віталь Зайка), беларуская Вільня 90-х (Андранік Антанян), духоўнасьць Вільні (Чэслаў Мілаш) і фундамэнтальная «Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі», укладзеная былым рэдактарам «НН» Сяргеем Дубаўцом. Тут жа — сканчэньні вельмі мілага бэстсэлеру Міхала Вівэга «Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі», душэўных успамінаў Валянціна Тараса пра літаратурнае і палітычнае жыцьцё Беларусі савецкай і надрыўнага дзёньніка Вячаслава Адамчыка. Дарэчы, крытык Леанід Галубовіч назваў гэты дзёньнік «кнігай году».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Гезгала

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0