Валтузьня вакол Тузлы ды стварэньне супольнай эканамічнай прасторы падагрэлі цікаўнасьць беларусаў да Ўкраіны.
Як жыве гэтая краіна? Як пачуваюцца ўкраінцы?
Я не была ў Кіеве так даўно, што магу цяпер глядзець на гэты горад вачамі чужаніцы. Кіеў такі падобны да цэнтральнаэўрапейскіх гарадоў, ажно зайздрасьць бярэ. Будыначкі ўсе дагледжаныя... Зьвяртае ўвагу прыгожы брук: тратуарнымі пліткамі выкладзены самыя разнастайныя ўзоры, і формы плітак таксама розныя. На вуліцах не відаць дабітых аўтамабіляў. Машынаў жа ў Кіеве нагэтулькі шмат, што заторы сталіся звычайнай зьявай. Аднак гэтыя аўтамабілісты нічога не баяцца! Шуруюць сабе па ходніках, быццам гэтак і трэба.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Галіна Рабянкова, Кіеў—Менск