Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 27 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па ўсходзе краіны, а днём у асобных раёнах Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей кароткачасовыя дажджы. Ноччу па ўсходняй палове месцамі навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні 6‑11 м/с, у асобных раёнах парывы да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10‑15°С, днём плюс 17‑24°С.

Заўтра ў Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. У пачатку ночы кароткачасовы дождж, навальніца, днём магчымы невялікі дождж. Вецер паўднёва‑заходні 6‑11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11‑13°С, днём плюс 19‑21°С.

У наступныя двое сутак, 28 і 29 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 28 чэрвеня ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі, 29 чэрвеня месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні 6‑11 м/с, днём 28 чэрвеня месцамі парывы да 15‑18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7‑13°C, днём 28 чэрвеня плюс 15‑21°C, у Гомельскай вобласці да плюс 23°C, 29 чэрвеня плюс 17‑23°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0