26.06.2007 / 18:12

Невядомая Горадня на гравюры Тамаша Макоўскага 2

У 1980‑х гадах у Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака зь Нясьвіжу Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся.

У 80‑х гадах мінулага стагодзьдзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака зь Нясьвіжу Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся.

На ім — від Старой Горадні зь левага берага Нёману. Даступная раней дасьледчыкам копія была пазбаўленая паловы выявы — амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна разьмяшчалася ў ляндшафце.

Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасьці важнейшага этапу фарміраваньня горада, калі вызначыліся асноўныя элемэнты яго кампазыцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ляндшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенэрацыі гістарычнай забудовы Горадні, якая застаецца па‑ранейшаму актуальнай.

Паводле часопіса «Мастацтва»

Падрабязьней на сайце harodnia.com

0
Kandratowic / Адказаць
27.06.2007 / 10:02
Вось так і трэба! Трэба штосьці новае шукаць, паважаныя гісторыкі, а не адзін у аднага перапісваць...
0
Фядута -- Кадратовiчу / Адказаць
27.06.2007 / 11:41
А вы спрабавалi знайсцi нешта новае? Што менавiта?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру