Архіў

Плягіят пакараны

У нашай краіне, дзе можа абваліцца столь у Нацыянальнай філярмоніі, дзе ўжо чвэрць стагодзьдзя ня могуць дакончыць рэканструкцыю Нацыянальнага музэю, а пэрспэктыва пабудовы Нацыянальнае бібліятэкі губляецца ў тумане далёкае будучыні, гаварыць пра меншыя праблемы нібы й не прынята.

Напрыклад, каго ў Беларусі можа цікавіць праблема плягіяту?

Найперш саміх пацярпелых — творцаў, плёнам працы якіх скарысталіся бязь іх ведама. Зусім невялікая, здавалася б, купка людзей. Але здабыткі плягіяту мусяць спажываць мільёны людзей. Ад гімнаў да этыкетак, ад фатаздымкаў да рэклямных слоганаў, ад паштовак да відэа...

Што ж такое плягіят? Гэта слова паходзіць з лаціны: plagiatus — украдзены; plagium — крадзеж. Плягіят — гэта прысабечваньне чужога твору, творчай ідэі або задумы, памнажэньне яго пад сваім прозьвішчам, запазычаньне з чужых твораў, апублікаванае як арыгінальнае; літаратурны, мастацкі, навуковы крадзеж. Калі яшчэ прасьцей, плягіят — злачынства, што прыносіць злодзею прыбытак.

У Беларусі «не прынята» скандаліць. Людзі аддаюць перавагу пэрсанальным кантактам. У гэткім закулісным рэчышчы былі вырашаныя дзясяткі справаў, што тычыліся плягіяту. І ў тым ёсьць свая рацыя. Бо пацярпелы эканоміць багата часу й нэрваў, а вінаваты беражэ свой імідж. Разам эканомяць грошы на судовых выдатках.

Дзяніс Раманюк і фабрыка «Камунарка»

Гэтак вырашыў сваю праблему мастак і выдавец Дзяніс Раманюк. Фабрыка «Камунарка», не спытаўшы дазволу ў сям’і, зьмяшчала малюнкі ягонага бацькі, Міхася Раманюка, на сваёй прадукцыі. Спадкаемцам прасьцей было ўсё вырашыць праз тэлефон, чым рабіць шоў з судом.

У гэткі ж спосаб быў гатовы ўзгодніць свае прэтэнзіі й славуты фотамастак Анатоль Кляшчук. Але здарылася загваздка: патэнцыйны адказчык не зразумеў наагул, чаго хоча творца. А ён хацеў, каб выдавец кнігі, які выкарыстаў без дазволу аўтара здымак для аздабленьня вокладкі, прызнаў хоць бы сам факт некарэктных паводзінаў. Цяпер сп.Кляшчук паспрабуе давесьці сваю рацыю ў судзе.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Харэўскі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць