Калі я прачуў пра тое, што здарылася, палез на паліцы, на якія ў апошнія гады зазіраю ўсё радзей.
Тэхналёгія, ведаеце, адбіваецца: старыя вінілавыя дыскі слухаю зусім рэдка. Падлічыў: з дыскаграфіі Чэслава Немэна маю тых вінілаў ажно дзесяць. Але гэта далёка ня ўсё, што засталося па музыканту. Засталіся і ўспаміны.
Першы ўспамін: віхура польскага біг-біту, якая накаціла на СССР у другой палове 60-х. Безупынныя гастролі ў Менску «Чырвоных гітар», «Трубадураў», «Скальдаў»... Палякі тады закрылі сабой тое, што адбывалася ў моладзевай музыцы далей, за Ля-Маншам і акіянам. Бо яны былі тут, іх запісы можна было здабыць лягчэй, чым запісы ангельцаў ці амэрыканцаў, зь імі можна было папросту перагаварыць нават у «Юбілейцы» зь яе дбайнай аховай. Немэна тады ведалі ў нас з выступаў ня столькі зь «Небеска-Чарнымі», колькі з уласным гуртам «Акварэле». Для самога яго гэта быў крок наперад — ад выкананьня звычайных пёсэнек да стварэньня ўласнага стылю. Яго песьня «Dziwny jest ten Swiat» узварушыла ўсю Польшчу, бо дазволіла са сцэны, якая вызначалася пераважна для забавы, на поўны голас (і які голас!) загаварыць пра рэчы сур’ёзныя.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Дзьмітры Падбярэскі
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары