Урачыстыя адкрыцьці Лагойскага гарналыжнага курорту адбываюцца ледзь ня кожныя выходныя.
18 студзеня там катаўся Лукашэнка, наступны прыезд чакаецца 7 лютага. А ў мінулую суботу, 24 студзеня, у Лагойску адбывалася спартакіяда кіроўных работнікаў. Усе на лыжы!
Пачалося будаўніцтва курорту яшчэ ў 2002 г. Некалькі разоў дата здачы аб’екту адсоўвалася. Спачатку за справу бралася аўстрыйская кампанія «Sport Consulting Company». Называўся кошт праекту — каля мільёна даляраў. Гаворка ішла таксама пра літоўскіх інвэстараў. У траўні стала вядома, што замежнікі адмовіліся ад удзелу ў праекце.
Тады за працу ўзялося ААТ «Трайпл» — прадпрыемства, вядомае ня толькі безалькагольнымі напоямі, але й будаўніцтвам рэстарацыі «Ракаўскі бровар», кавярняў «Салодкі фальварак». Кіраўнік «Трайплу» Юры Чыж кажа, што прапанова абсталяваць курорт зыходзіла непасрэдна ад Лукашэнкі.
Паненскія горы — так называліся гэтыя спускі ў мясцовага насельніцтва.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Вераніка Дзядок