На траціну скарачаецца сёлета даходная частка гарадзкога бюджэту Баранавіч на карысьць вобласьці.

Пратэсты грамадзкасьці гораду не далі выніку — гарсавет аднагалосна прыняў спушчаны зьверху праект бюджэту.

Летась 75% сабраных падаткаў заставалася ў гарадзкім бюджэце Баранавіч. Паколькі бюджэты раённых цэнтраў фармуюцца ў вобласьці, Берасьцейскі аблвыканкам вырашыў, што сёлета гораду хопіць і паловы ад асноўных падаткаў. Баранавічы губляюць каля 6 млрд рублёў.

Баранавіцкі выпадак — добры прыклад нерацыянальнай бюджэтнай палітыкі ўладаў. У гэтай палітыцы самакіраваньню адведзена апошняе месца. Магчыма, жыхары Баранавіч і ня ведалі, што першы крок у працэсе плянаваньня бюджэту ў іх горадзе — атрыманьне фінаддзелам гарвыканкаму ад фінансавага ўпраўленьня вобласьці кантрольных лічбаў па кожным артыкуле бюджэту. Гарадзкі фінаддзел «спускае» гэтыя лічбы бюджэтным прадпрыемствам. А тыя, зыходзячы зь іх, складаюць каштарысы сваіх выдаткаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Дамінік Міхайловіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0