Форум праваабаронцаў, які прайшоў 23—24 студзеня, сабраў 112 актывістаў з трох дзясяткаў беларускіх арганізацыяў.

У Беларусі сёньня рэальна займаецца абаронай правоў чалавека толькі дзясятак арганізацый. Прычым толькі найбуйнейшыя, як Беларускі хельсынскі камітэт альбо «Вясна», маюць свае прадстаўніцтвы ў рэгіёнах. Летась пад уладавую «зачыстку» трэцяга сэктару трапілі й праваабаронцы. Акрамя «Вясны», была зачыненая «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Воўчака, набліжаецца ліквідацыя «Незалежнага таварыства прававых дасьледаваньняў» Алены Танкачовай.

«Нас загналі ў рэзэрвацыю, і ў такім стане мы не ўяўляем небясьпекі для ўлады», — казала Людміла Гразнова. Старшынька БХК Тацяна Процька адзначала, што праваабаронцаў «спрабуюць перацягнуць на свой бок як улады, так і апазыцыя», заклікала ўключацца ў барацьбу з карупцыяй.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Тачоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0