Новым надзвычайным і паўнамоцным паслом Германіі ў Беларусі будзе Гебхардт Вайс.

Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў цяперашні пасол Марцін Хекер, які пакідае Беларусь у канцы гэтага тыдня.

Г.Вайс плануе прыбыць у Мінск у сярэдзіне ліпеня.

Гебхардт Вайс нарадзіўся ў 1946 годзе. З 1975 года працуе ў Міністэрстве замежных спраў Германіі. У 1995‑2000 гадах — начальнік аддзела па пытаннях раззбраення і кантролю над узбраеннямі ў МЗС і пасол па асаблівых даручэннях, адказны за перамовы па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. У 2000‑2004 гадах працаваў паслом ФРГ у Харватыі. З 2004 года — пасол у Казахстане.

Марцін Хекер пакінуў па сабе памяць як чалавек, які адкрыта выказваў салідарнасьць зь незалежным грамадзтвам Беларусі і дазваляў сабе даволі рэзкія выказваньні на адрас беларускага ўраду і афіцыйных СМІ, такіх як БТ.

Зьвяртае ўвагу, што ўсе нямецкія дыпляматы, якія апошнім часам трапляюць на працу ў Беларусь, — у пэнсійным ці перадпэнсійным веку. Так было ў выпадках Віка, Хайкена, Хекера і вось цяпер Вайса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0