Дзьмітры Падбярэскі: Вольскі — гэта Мулявін

Калі б Лявон Вольскі выйшаў на беларускую музычную сцэну пры канцы 60-х, ён бы першы, бадай, меў права назваць свой праект «Лявоны». Паралелі паміж асобамі Лявона Вольскага і Ўладзімера Мулявіна вымалёўваюцца надзвычай выразна. Аж да таго, каб сказаць: Вольскі — гэта Мулявін сёньня.

Па-першае, абодва — безумоўныя лідэры. Першы рэпэртуар «Лявонаў» быў складзены з расейскамоўных вэрсіяў «Бітлз» ды досыць прымітыўных уласных песьняў дэкляратыўнага пляну («Лявоны»). Але на фоне тагачаснай эстрады і гэта глядзелася выклікам, асабліва ў Беларусі. Патрэбны былі ляўрэацкія месцы на конкурсах у Маскве, каб Мулявіна хоць крыху пакінулі ў спакоі, каб ён мог задумацца, якім быць «Песьнярам» надалей. Так ён прыйшоў да беларускай народнай песьні (расейскамоўная патрыётыка была збольшага ідэалягічнай індульгенцыяй).

Групу «Мрою» я ўпершыню пачуў у 1983-м на сьвяце мастацтваў у Траецкім. Выглядалі музыкі так, як выглядаюць усе пачаткоўцы. «Мроя» запомнілася адным: беларускай мовай песень. Тады гэта было рэдкасьцю.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0