Упершыню беларуская зборная стартуе ў элітнай групе Кубку Дэвіса, і адразу фартуна зьвяла нашых гульцоў з Расеяй.
Максім Мірны (на дзымку), Уладзімер Ваўчкоў, Аляксандар Швец і Андрэй Каратчэня 6—8 лютага будуць біцца з расейскімі тэнісістамі за выхад у наступны этап Кубку Дэвіса. 5 лютага ў Менскай ратушы пацягнуць жэрабя, а 6-га а 15-й пачнуцца матчы. Асаблівая ўвага будзе прыцягнутая да лідэраў-супэрзорак — Максіма Мірнага і Марата Сафіна. Кожны з расейцаў трохі пераўзыходзіць нашых у клясе, але за нашымі хлопцамі — падтрымка залі й тэлегледачоў (матчы будзе трансьляваць АНТ). Вырашыць натхненьне.