Грып — адна з найбольш распаўсюджаных хваробаў у сьвеце.

Мінулае стагодзьдзе было адзначанае трыма яго пандэміямі — 1918, 1957, 1968 г.

Самай забойчай была пандэмія 1918 г., празваная «гішпанка». Тады ад грыпу памерла 20—50 млн асобаў.

Прычыны эпідэміі было цяжка высьветліць — толькі ў 30-я людзі даведаліся, што грып выклікаюць вірусы. Таму пробаў вірусу ў 1918-м ніхто не рабіў. Чыста выпадкова ў Інстытуце паталёгіі Амэрыканскага войска знайшліся фрагмэнты лёгкіх жаўнераў, што памерлі ад гішпанкі. Элемэнты вірусу знаходзілі й у эскімосаў, якія хварэлі на гішпанку і былі пахаваныя ў вечнай мерзлаце на Алясцы. Вылічыўшы ДНК вірусу, навукоўцы здолелі рэканструяваць ген, адказны за прадукаваньне галоўнага бялку — гемаглутыніну. Той дазваляе вірусу распазнаць і прычапіцца да часьцінак нашых лёгкіх, а потым зьнішчаць іх. Яго таксама распазнае чалавечы імунітэт, і ад гэтага залежыць, як цяжка будзе праходзіць хвароба.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Падрыхтаваў Руслан Равяка паводле замежнай прэсы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0