Беларускія навукоўцы перажылі радыкальныя скарачэньні фінансаваньня моўчкі.
Францускія ж пратэстуюць і пагражаюць эміграцыяй. Эўрапейская навука ўсё больш адстае ад амэрыканскай.
Такога пратэсту ў Францыі яшчэ не было. Пяць тысяч дасьледчыкаў падпісалі інтэрнэт-пэтыцыю з патрабаваньнем выдаткаваць абяцанае фінансаваньне на навуку. Яны пагражаюць калектыўнымі адстаўкамі і выездам у ЗША, дзе заробяць болей і будуць мець нармальныя ўмовы для працы.
Амэрыка фінансуе Францыю
Прэзыдэнт Акадэміі навук прафэсар Эцьен Эміль Бальё, у лябараторыі якога ў інстытуце «Inserm» была створана славутая процізачаткавая пігулка RU-486, гаворыць у «Фігаро»: «Адкрыцьці, якія мы робім, фінансуюцца з амэрыканскіх прыватных крыніц». Дзяржаўныя сродкі складаюць мізэрную долю. Абсталяваньне лябараторый да таго састарэла, што прафэсару «сорамна прымаць замежных гасьцей».
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Паводле «Gazety Wyborczej»