Дачакаліся мы нарэшце вынікаў агульнага перапісу насельніцтва Польшчы паводле гмінаў.

Гэтыя вынікі няшмат новага ўносяць у тое, што мы больш-менш ведалі пра сябе. Усё ж такі даюць нагоду і для пэўных нечаканых высноваў.

Пачну з чаканага. Цэнтар Беларушчыны там, дзе быў, — у Чыжах (81,81%). Толькі на волас адсталі ад Чыжоў Дубічы-Царкоўныя (81,33%). Досыць было б, каб у Дубіцкай гміне беларусамі запісалася на 10 чалавек больш, і яна зраўнялася б з Чыжоўскай. Такое становішча трывае ўжо стагодзьдзе, бо якраз жыхары гэтых гмін (Яўген Хлябцэвіч з Кленік, што ў гміне Чыжы, і Іван Краскоўскі з Дубіч-Царкоўных) заснавалі ў 1906 г. першую беларускую арганізацыю на Беласточчыне — бельскую арганізацыю Беларускай сацыялістычнай грамады.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Латышонак, «Ніва», Беласток

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0