Яны прыйшлі да нас зь неба.

Зь нетраў далёкага космасу — на Зямлю, краіну. Раптоўна занялі, часова стаіўшыся на дахах і стрэхах, кожны горад, пасёлак, вёску.

Менск — сталіца і густа населеная выспа — за некалькі гадзінаў увесь пакрыўся цьвёрдым празрыстым рэчывам, якое ўвесь час вераломна ператваралася: цякучае і застылае, ілюзорна лёгкае і цяжкое, звыклае і незвычайнае...

Тыя зь людзей, у каго быў дар гераічнага бачаньня, адчулі Менск драконам, што ашчэрыўся крывымі мокрымі ледзяшамі-голкамі.

Тыя, хто ва ўсім бачыў праяву мастацкага мысьленьня Бога, прыпынялі крокі, спрабуючы пачуць музыку грандыёзнага аргана высокіх будынкаў у вэртыкальных трубках зь лёду.

Тыя, хто заўсёды глядзеў толькі пад ногі і выходзіў вонкі ў асноўным для таго, каб найхутчэй дабрацца да месца здабычы заробку, вымушаныя цяпер былі балянсаваць, як цыркачы, на адкрыта бессаромным лёдзе...

Дзеці вішчалі!

І ўсе — падалі, падалі, падалі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Людка Сільнова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0