Перад сьмерцю Яндарбіеў маліўся за сяброў зь Беларусі

Зь Зелімханам Яндарбіевым я пазнаёмілася па-журналісцку. Адзін зь сяброў, які працаваў на канале ОРТ, паехаў разам са здымачнай групай у Катар, каб зрабіць сюжэт пра жыцьцё былога прэзыдэнта Чачэніі. Адбывалася гэта пасьля падзеяў у «Норд-Осьце», і таму ўвага да гэтага чалавека была вялікая: чачэнская тэма зноў актуалізавалася. Я патэлефанавала калегу з ОРТ і папрасіла ўведаць нейкі кантакт зь Яндарбіевым, каб запісаць інтэрвію.

Калі званіла, вельмі хвалявался — які ж ён? Пачула вельмі спакойны, інтэлігентны, упэўнены голас. Я назвалася, і голас Яндарбіева стаў вельмі вясёлы: «Як жыцьцё? Скажэце, а як там, у Беларусі, пажывае мой калега па літаратурных курсах Лёнік Галубовіч? Перадайце яму прывітаньне…» Другое, што пачула: «Відаць, не зусім кепска, што зачыніліся гэтыя датаваныя дзяржавай літаратурныя часопісы ў Беларусі, — можа, зьменіцца стаўленьне да творчасьці?» Трэцяе — «А Лукашэнка ўсё ж трошкі пінае Пуціна за транзыт паліва празь Беларусь». Падумалася мне — аказваецца, у такой сытуацыі яму да ўсяго клопат.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вольга Караткевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0