На мінулым тыдні зьявілася інфармацыя: акадэмік Аляксандар Вайтовіч стварае блёк «Адраджэньне» з мэтай вылучэньня кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах.

Аднак А.Вайтовіч адмаўляе сваё дачыненьне да гэтага палітычнага праекту. «Думаю, нехта адмыслова ўкідвае гэтую інфармацыю», — сказаў ён карэспандэнту «НН». Палітоляг Віталь Сіліцкі лічыць, што інфармацыя пра «блёк Вайтовіча» можа быць звычайным «інфармацыйным сьмецьцем», задача якога — «давесьці сытуацыю з аб’яднаньнем апазыцыі да абсурду». Нават калі б блёк «Адраджэньне» сапраўды ствараўся, дык ня варта было б яго разглядаць усур’ёз, бо за ім няма структураў, людзей, рэсурсаў, лічыць Сіліцкі.

Акадэміку Вайтовічу 66 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0