Ня кожны беларус ведае, што такое дзюплекс.

Адказ на гэта можна атрымаць ужо ў самым пачатку аднайменнага кінафільму: так у Амэрыцы называюць двухузроўневую кватэру. Алекса і Нэнсі (Бэн Стылер і Дру Бэрымар), якія шукаюць сабе жытло ў Брукліне, вельмі цешыць прапанова купіць такі дзюплекс па цане аднапавярховых апартамэнтаў. Цана зьніжаная з прычыны пражываньня на верхняй палове бабулькі (Эйлін Эсэл) — зусім бяскрыўднай на выгляд. На справе, аднак, бабулька аказваецца зусім не бяскрыўднай. Усё жыцьцё маладых мужа і жонкі ляціць дагары нагамі, і ў іх галовах пачынаюць зьяўляцца нават крымінальныя думкі…

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Іван Пятроў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0