Архіў

Беларуска-расейскі газавы канфлікт

Пасьля кароткачасовага спыненьня падачы газу 18—19 лютага беларускія і расейскія афіцыйныя асобы працягваюць абменьвацца крытычнымі заявамі.

У Маскве доўжацца перамовы паміж прадстаўнікамі беларускага ўраду і «Белтрансгазу». Для «НН» падзеі камэнтуюць дэпутат палаты прадстаўнікоў Уладзімер Ягораў, эканаміст Валер Дашкевіч, палітолягі Валер Булгакаў і Віталь Сіліцкі, пісьменьнік Іван Шамякін, прафэсар Адам Мальдзіс ды іншыя.

З Баранавічаў паведамляюць: «Усе клялі расейцаў і хвалілі Лукашэнку». З Горадні: «Калі б не аднавіліся пастаўкі газу, «Азот» спыніўся б 19-га ўначы».

Што, па сутнасьці, адбылося 19 лютага? Здаўся Лукашэнка ці ня здаўся, пагадзіўшыся на ўмовы Пуціна? Расея дасягнула таго, чаго дабівалася?

Валер Булгакаў, рэдактар часопісу «ARCHE»:

— Адбылася гістэрыка расейскага кіраўніцтва, выкліканая тым, што беларускі прэзыдэнт ня йдзе на стратэгічныя саступкі расейцам у полі апанаваньня бюджэтаўтваральных галінаў эканомікі Беларусі. Я б ня стаў зьвязваць гэтыя падзеі выключна з газавым канфліктам. Насамрэч тут адбылася нейкая вайна прынцыпаў. Ня маюць рацыі аглядальнікі «Белорусской газеты», якія патлумачылі сытуацыю паранаідальным нежаданьнем Лукашэнкі саступіць «Газпрому» некалькі даляраў. Тут жа гаворка ідзе аб прынцыпах далейшага эканамічнага суіснаваньня. З аднаго боку, у кароткачасовай пэрспэктыве Лукашэнка, натуральна, здаўся. Зь іншага боку, стаўкі ў гэтай гульні значна не зьмяніліся, істотнага прарыву не адбылося, будучыня няясная. Лукашэнка даў загад сваім падначаленым падпісаць гэтую дамову, але яна дагэтуль не падпісаная. І няясна, што будзе ў ёй. Таму гаварыць пра нейкую «капітуляцыю» яўна заўчасна. Стратэгічная мэта расейцаў — дасягненьне кантролю над беларускай эканомікай пры дапамозе рынкавых інструмэнтаў. Менавіта гэтага не адбылося.

Валеры Дашкевіч, выканаўчы дырэктар ААТ «Белгазпрамбанк»:

— Лічыць, што Лукашэнка здаўся, ранавата. У яго яшчэ ёсьць рычагі ўзьдзеяньня на газавую праблему. Да гэтага дадаецца і незадаволенасьць нядаўняй сытуацыяй палякаў, літоўцаў. Галоўная мэта «Газпрому» — уключыць беларускі кавалак трубы ў сваю агульную сыстэму, якая ахоплівае вялікую частку Эўропы, даходзіць нават да Грэцыі... «Газпром» мусіць клапаціцца пра эфэктыўную і надзейную працу. Але пакуль труба знаходзіцца ў беларускай уласнасьці, ён ня можа ўкладаць у яе інвэстыцыі. Канфлікт далёка ня вычарпаны, чарговая яго актывізацыя можа адбыцца ў пачатку сакавіка і працягвацца да канца 2004 г.

Супрацоўнік Нямецкай Рады замежнай палітыкі Аляксандар Рар у інтэрвію радыё «Свабода»:

— У Лукашэнкі не было ніякіх іншых магчымасьцяў. Ён ня мог чакаць стратэгічнай абароны ані ад Нямеччыны, ані ад іншых краінаў, якія атрымліваюць газ. Таму ён быў вымушаны здацца. Ягоныя пазыцыі ў Эўразьвязе значна горшыя, чым расейскія.

Тут ён разглядаецца як ізгой, палітычныя адносіны Беларусі з Эўразьвязам пагаршаюцца. Да каго яму было зьвяртацца па абарону? Ён патрапіў у ізаляцыю і ад Расеі, і ад Захаду. Ён зараз будзе вымушаны зрабіць сур’ёзны выбар — ці далей інтэгравацца з Расеяй, ці шукаць выхады на Эўразьвяз.

Шаміль Басаеў выказаў нечаканую вэрсію: перапынак у пастаўках газу выкліканы не беларускай запазычанасьцю, а неабходнасьцю ўратаваць Маскву. 18 лютага брыгада шахідаў узарвала магістральныя газаправоды, якія «працавалі» на ацяпленьне расейскай сталіцы. Верагоднасьць вэрсіі падважвае й тое, што яна была абнародаваная не адразу пасьля падзеяў.

Як зрэагавала беларуская прамысловасьць і людзі?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Апытваў Сяргей Ёрш

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць