Эўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» хоча сабраць мільён подпісаў грамадзянаў за ўступленьне ў Эўразьвяз. У яе разьліках гэта будзе аргумэнтам для пераарыентацыі краіны на Захад.

Беларуская апазыцыя ў апошнія гады асьцярожна ставіцца да ініцыятываў са зборам подпісаў. Задача гэта няпростая, існуе вялікая імавернасьць правалу. Апошні прыклад — збор подпісаў за зьмены ў выбарчым заканадаўстве, які летась ініцыявала дэпутацкая група «Рэспубліка». Невядома, калі ён скончыцца і ці скончыцца наагул.

Рэкорд у найноўшай гісторыі Беларусі належыць БНФ, які ў 1992 г. сабраў подпісаў 442 тысячы, патрабуючы датэрміновых выбараў Вярхоўнага Савету. Аднак парлямэнт сабатаваў ініцыятыву фронтаўцаў і акцыя не была даведзеная да лягічнага канца. «Свабодная Беларусь» спадзяецца сабраць мільён. Праўда, на працягу году.

Ініцыятары лічаць, што людзям будзе няцяжка тлумачыць, за што ім прапануецца падпісацца. Эўразьвяз і эўра — рэчы больш рэальныя і зразумелыя, чым «прэзыдэнцкія выбары пад міжнародным пратэктаратам», за правядзеньне якіх зьбіралі подпісы сябры КХП-БНФ.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0