«pARTisan» — апалёгія чыстага сафізму

Хто такі партызан? Гэта пазасыстэмны герой. Маем. Перад намі яшчэ адна зь бясконцага колазвароту вэрсіяў найноўшай беларускай культуры. Праз год пасьля выпуску Асацыяцыяй cучаснага мастацтва першага нумару першага беларускага часопісу па актуальных праблемах актуальнага мастацтва, выйшаў нумар другі. Часопіс «Мастацтва» займеў інтэлектуальную альтэрнатыву.

Гэтым разам чытачам/гледачам/спажыўцам прапануецца нізка развагаў пра ўзаемадатычнасьць Культуры й Дэмакратыі. У якасьці сьведкаў і судзьдзяў прыцягнутыя Артур Клінаў, камісар pARTisan’скага руху, сусьветна вядомы мастак Лявон Тарасэвіч, добра знаны ў літоўскіх дыяспарах амэрыканскі прафэсар Томас Венцлава, поп-інтэлектуал Максім Жбанкоў, левы радыкал Лёлік Ушкін ды рэдактар зь Вільні Сяргей Дубавец.

Пасыл, дадзены для развагаў Артурам Клінавым сваім суаўтарам: панаваньне Дэмакратыі прыводзіць да ссоўваньня Культуры на пэрыфэрыю грамадзкіх запатрабаваньняў. Правакацыйны зьмест такога пасланьня відавочны. Што, зрэшты, і адпавядае канцэпцыі часопісу. Але тутака ж тоіцца й небясьпека павярхоўнасьці.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Харэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0