Чэмпіянат Эўропы па біятлёне нагадаў адкрытае першынство СССР.

Наймацнейшыя спартоўцы сьвету яго праігнаравалі. А камэнтаваць спаборніцтвы і для БТ, і для расейскіх каналаў адначасова запрасілі расейца Губерніева. Той, нахабна карыстаючыся службовым становішчам, прапагандаваў на беларускую тэлепрастору расейскіх спартоўцаў, час ад часу «робячы паблажкі» гаспадарам. Чалавек, які глядзеў трансьляцыі дзе за мяжой, не здагадаўся б, што чэмпіянат адбываўся ў Беларусі. Падумаў бы — у нейкай расейскай губэрні. Ні слова па-беларуску, ні павагі да сябе.

А на стадыёне ў Раўбічах у апошні дзень спаборніцтваў сабраліся 80 тысячаў заўзятараў (на фота), каб падтрымаць беларускую каманду. Яна ў выніковым камандным заліку сабрала найбольшую колькасьць мэдалёў.

ТэлеСлухач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0