Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта стаўся вядомы на 100% за два з паловай гады да выбараў. 1 сакавіка Андрэй Клімаў прэзэнтаваў рух уласнага імя.

Зрэшты, сам А.Клімаў ня лічыць, што чакаць прыйдзецца да 2006 г. «Думаю, што Лукашэнка папросту не дацягне да 2006 году, бо, давёўшы краіну да спыненьня паставак газу, ён аўтаматычна ператварыўся ў палітычны труп», — кажа ён. Разам з тым А.Клімаў гаворыць аб дзьвюх рэчах, неабходных, каб стаць прэзыдэнтам Беларусі: «Трэба, каб гэтага чалавека не баялася Расея, але ў той жа час баяўся Лукашэнка. На фізычным узроўні». Таму А.Клімаў на панядзелкавай прэзэнтацыі «Руху Андрэя Клімава» падкрэсьліваў, што ён — прарасейскі палітык. Але потым дадаў: «У Эўразьвяз Беларусь і Расея павінны ісьці разам, але не як адзіная дзяржава, а як хаўрусьнікі».

На прэзэнтацыю ў кавярню «Латэ» Клімаў запрасіў практычна ўвесь апазыцыйны палітычны бамонд, і бамонд прыйшоў: Станіслаў Багданкевіч, Васіль Шлындзікаў, Аляксандар Рабатай, Генадзь Бураўкін, Мечыслаў Грыб, Яўген Будзінас, Аляксандар Сасноў, Уладзімер Нісьцюк, Тацяна Процька, Павал Казлоўскі.

А.Клімаў паводзіў сябе разьняволена. Некаторых з гасьцей А.Клімаў акрэсьліваў як мажлівых кандыдатаў у прэзыдэнты, як толькі яны зьяўляліся ў прадпрыемстве грамадзкага харчаваньня.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Дрыгайла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0