Людміла Шамчук у «Аідзе»
Размова зь Людмілай Шамчук выявілася значна цікавейшай за «Аіду» зь яе ўдзелам. Ратавала Ніна Шарубіна ў партыі Аіды, з уласьцівым ёй уменьнем ператвараць мёртвы тэкст ролі ў жывую плоць чалавечых пачуцьцяў. Гэта ня значыць, што 21 лютага гастралёрка сьпявала дрэнна. Наадварот! У сцэне судзілішча Шамчук выдала дэцыбэлы, годныя сусьветнай славы. Праўда, дзеля гэтага вымушаная была берагчы сілы, так што першыя два акты яе амаль не было чуваць.
30 гадоў таму мэцца-сапрана спадарыні Шамчук вытрымлівала параўнаньне з валютнымі галасамі славутых маскоўскіх пяюльляў — Алены Абразцовай, Тамары Сіняўскай. Цяперака іх галасы гучаць хіба на кружэлках. А голасу Шамчук час амаль не пашкодзіў. Як не пацярпела й яе паўдзённая сонечная прыгажосьць, прамяністая цеплыня вачэй і бель скуры.
Аднак для «Аіды» гэтага недастаткова. Трэба яшчэ багата сэрца — жывых, нявыдуманых пачуцьцяў, гатоўнасьці жыць жыцьцём гераіні ды цярпець яе пакуту. Тады казачная гісторыя фараонавай дачкі Амнэрыс, рабыні Аіды і палкаводца Радамэса набірае рэальнасьць.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Юлія Андрэева